Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Радыяцыйны фон пасьля пажараў у Чарнобыльскай зоне застаецца ў норме


У Дзяржаўнай службе па надзвычайных сытуацыях Украіны паведамляюць, што паводле стану на 3 траўня ніякіх праяваў пажару на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» у зоне адчужэньня няма, і радыяцыйны фон знаходзіцца ў межах нормы.

Пажары ў зоне адчужэньня ля ЧАЭС ў Кіеўскай вобласьці цалкам патушаныя.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце ведамства.

«Паводле стану на 09:00 3 траўня пажар цалкам ліквідаваны. Падразьдзяленьнямі ДСНС і працаўнікамі лясной гаспадаркі арганізавана назіраньне і суцэльнае прачэсваньне пажаранебясьпечнага раёну. У цяперашні час радыяцыйны фон на месцы пажару знаходзіцца ў межах нормы і складае ў сярэднім 21 мікрарэнтген у гадзіну (бясьпечны ўзровень радыяцыйнага фону ў 50 мікрарэнтген)», — гаворыцца ў паведамленьні.

28 красавіка на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» ў зоне адчужэньня на плошчы каля 320 гектараў паўстаў лясны пажар. У 10:30 красавіка 29 пажар лякалізавалі, а 2 траўня ён быў цалкам патушаны.

XS
SM
MD
LG