Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЮНЭСКА ўганаравала зьняволенага журналіста


3 траўня, у Сусьветны дзень свабоды друку, у сталіцы Латвіі Рызе адбылася цырымонія ўручэньня штогадовай прэміі ЮНЭСКА.

Сёлета яна была прысуджаная Мазэну Дарвішу — сырыйскаму журналісту, які знаходзіцца ў турме.

Прэмія была ўручаная яго жонцы.

ЮНЭСКА адзначае, што Дарвіш узнагароджаны прэміяй імя Гільерма Кано за заслугі ў галіне барацьбы за свабоду прэсы ў Сырыі на працягу больш за 10 гадоў, нягледзячы на рэпрэсіі ўладаў.

Журналіст быў арыштаваны ў 2012 годзе разам з двума сваімі калегамі па працы ў Сырыйскім цэнтры СМІ і свабоды слова. Усе яны былі абвінавачаныя ў «садзейнічаньні тэрарыстычным актам».

Выступаючы на цырымоніі ў Рызе, генэральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава заклікала ўлады Сірыі вызваліць журналістаў.

З 2 па 4 траўня ў Рызе праходзіць канфэрэнцыя, прысьвечаная Сусьветнаму дню свабоды друку.

XS
SM
MD
LG