Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з Плісецкай пройдзе ў Нямеччыне, прах разьвеюць над Расеяй


Разьвітаньне з Маяй Плісецкай пройдзе ў Нямеччыне, а яе прах — паводле запавету — будзе разьвеяны над тэрыторыяй Расеі.

Пра гэта ТАСС паведаміў генэральны дырэктар Вялікага тэатра Ўладзімір Урын. Паводле яго, разьвітаньне пройдзе толькі ў коле сваякоў.

У нядзелю спэктакль «Дама з камеліямі» ў Вялікім тэатры пачаўся з хвіліны маўчаньня ў памяць аб Маі Плісецкай.

Балярына памерла ў суботу ў Нямеччыне на 90-м годзе жыцьця ад сардэчнага прыступу.

«Мая Плісецкая танчыла амаль 60 гадоў, і амаль 50 зь іх — на сцэне Вялікага тэатру, у трупу якога была прынята ў 1943 годзе (адразу пасьля заканчэньня Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча), — кажа балетмайстар Вялікага тэатра, у мінулым балерына Марына Кандрацьева. — Артыстка выконвала ўсе галоўныя партыі ў клясычным рэпэртуары. Сярод найбольш вядомых партый балярыны: Адэта-Адылія ў «Лебядзіным возеры», Аўрора ў «Сьпячай прыгажуні», Раймонда ў аднайменным балеце Глазунова, Гаспадыня меднай гары ў «Каменнай кветцы» Пракоф’ева і Кармэн у «Кармэн-сюіце». Ралян Пеці паставіў для Плісецкай «Пагібель ружы», а Марыс Бежар — «Балеро» і «Айсэдору».

Мая Плісецкая была ўганараваная мноствам узнагародаў і прэміяў.

Аляксандвр Лукашэнка даслаў спачуванні мужу Маі Плісецкай, народнаму артысту СССР Радзівону Шчадрыну, а таксама сваякам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG