Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інфармацыя пра інфаркт Мустафы Джамілева — фэйк


Старшыня Мэджлісу крымска-татарскага народу Рэфат Чубараў у Фэйсбуку абверг інфармацыю пра інфаркт у нацыянальнага лідэра крымскіх татараў Мустафы Джамілева.

«Патэлефанаваў яму і акуратна так пытаюся: «Усё нармальна, ага?» Ён у адказ: «Вось з Олдрыхам на вячэру зьбіраемся, далучайся». Я яму і расказаў, што, маўляў, у твітэры, так і так... Мустафа-ага сьмяецца: «Відаць, вельмі дрэнныя ў іх справы, калі апускаюцца да такіх подласьцяў...», — піша Чубараў.

Паводле Чубарава, «ці то боты, ці то ватнікі» распаўсюджваюць у Твітэры інфармацыю нібыта пра інфаркт у Мустафы Джамілева. «Увогуле, выказваюць нам усім спачуваньне». Некаторыя СМІ пасьпяшаліся распаўсюдзіць фэйкавую інфармацыю пра інфаркт Джамілева.

XS
SM
MD
LG