Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начныя ваўкі» разам з расейскім паслом у Вене ўсклалі кветкі. ВІДЭА


Члены расейскага мотаклюбу «Начныя ваўкі» прыбылі ў Вену, дзе ўсклалі вянок да помніка савецкім воінам, якія вызвалілі Вену ад гітлераўцаў. Паводле ацэнак паліцыі, разам з байкерамі на Шварцэнбэргплятц было каля пяцісот чалавек, у тым ліку і амбасадар Расеі ў Вене Сяргей Нячаеў, які падзякаваў аўстрыйскай уладзе за тое, што ня стала перашкаджаць байкерам ва ўезьдзе на тэрыторыю краіны.

Пасьля Аўстрыі расейскія байкеры плянуюць патрапіць у Нямеччыну, каб 9 траўня сустрэць у Берліне.

Раней у суботу «Начныя ваўкі» дабраліся да сталіцы Славаччыны, дзе ўсклалі кветкі да мэмарыялу «Славін» — месцы пахаваньня салдат, якія загінулі ў баях за вызваленьне Браціславы.

Днямі некалькі груп членаў расейскага мотаклюбу «Начныя ваўкі», якія зьбіраліся ажыцьцявіць масавы заезд па краінах Эўропы, не пусьцілі ў Польшчу і Літву, яшчэ некалькім яго членам адмяніла шэнгенскія візы Нямеччына. Але забарона на ўезд у ЭЗ не датычыцца ўсіх членаў шматлікага мотаклюбу «Начныя ваўкі», агульная колькасьць якіх у Расеі, паводле некаторых паведамленьняў, складае некалькі тысяч чалавек.

Клюб «Начныя ваўкі» стаў вядомым дзякуючы блізкім адносінам яго лідэра Аляксандра Залдастанава з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і яго дэманстратыўнай «руска-патрыятычнай» пазыцыі. «Начныя ваўкі» у свой час правялі акцыю ў падтрымку анэксіі Крыму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG