Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі Данбасу папрасілі ў прэзыдэнта Камароўскага польскага грамадзянства


Браніслаў Камароўскі і Пятро Парашэнка

Браніслаў Камароўскі і Пятро Парашэнка

У Дзень польскай дыяспары, 2 траўня, 38 палякаў Данбасу, якія былі эвакуяваныя ў Польшчу, папрасілі прэзыдэнта краіны Браніслава Камароўскага даць ім польскае грамадзянства.

Гаворка ідзе пра палякаў з Данбасу, якія самастойна прыбылі ў Польшчу, ратуючыся ад ваеннага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Людзі сьцьвярджаюць, што хоць у іх ёсьць «карта паляка», для паўнавартаснай інтэграцыі ў грамадзтва ім патрэбныя такія ж правы, як у польскіх грамадзян.

Раней генэральны консул Польшчы ў Харкаве Станіслаў Лукасік паведаміў Радыё Свабода, што траціна этнічных палякаў, якія пакінулі тэрыторыю збройнага канфлікту на Данбасе, амаль вызначыліся з пастаянным жыльлём і працай у Польшчы.

13 студзеня сёлета 178 этнічных палякаў з Данецкай і Луганскай вобласьцяў арганізавана адправіліся самалётамі ў Польшчу. Усім ім была аказана дапамога з боку ўлады Польшчы. У той жа час, як перадае Польскае радыё, тыя палякі, якія выехалі з Данбаса ў Польшчу самастойна, скардзяцца, што не атрымалі падтрымкі ад мясцовай улады.

XS
SM
MD
LG