Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Ірану засьцерагло Савудаўскую Аравію ад "ваенных авантур" у Емэне


Вынікі савудаўскіх бамбаваньняў у Емэне.

Вынікі савудаўскіх бамбаваньняў у Емэне.

Намесьнік міністра замежных спраў Ірану Хасейн Амір-Абдалахін заявіў, што Іран мае агульныя інтарэсы ў галіне бясьпекі з Емэнам і не дазволіць іншым рэгіянальныя суб’ектам паставіць пад пагрозу гэтыя інтарэсы.

Іранскія мэдыі цыіуюць чыноўніка, які сказаў 2 траўня, што іншым краінам ня будзе дазволена ставіць гэтую агульную бясьпеку пры дапамозе «ваенных авантур». Гэта лічыцца выразным указаньнем на месячную ваенную кампанію ў Емэне Савудаўскай Аравіі ды іншых арабскіх краін.

Адносіны паміж Іранам і Савудаўскай Аравіяй пагоршыліся ў сувязі з канфліктам у Емэне, дзе савудаўцы ўзначальваюць сумесную ваенную апэрацыю супраць шыіцкіх паўстанцаў, якія, як лічыцца, маюць іранскую падтрымку.

Між тым, міжнародная супольнасьць зьвярнула ўвагу на тое, што ў Емэне насоўваецца гуманітарны крызіс. Там ужо 1250 чалавек загінулі ў баях. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун папярэдзіў, што недахоп паліва можа прывесьці да прыпыненьня апэрацыі па аказаньні дапамогі «на працягу некалькіх дзён».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG