Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Беларусі ўзяла рэванш у каманды Славеніі — 4:2


Пасьля фінальнага сьвістка.
Пасьля фінальнага сьвістка.

Зборная Беларусі па хакеі выйграла першы матч на чэмпіянаце сьвету супраць каманды Славеніі зь лікам 4:2.

Пасьля двух пэрыядаў лік быў 3:1. У трэцім пэрыядзе славенцы значна актывізаваліся і закінулі другую шайбу. У апошнюю хвіліну славенцы выпусьцілі шостага гульца замест брамніка, а беларускі галкіпэпр парушыў правіла і зборная Беларусі засталася ўчатырох супраць шасьці супернікаў. І якраз падчас такой перавагі славенцаў беларусы закінулі чацьвёртую шайбы ў пустую браму.

Менавіта каманда Славеніі не дазволіла зборнай Беларусі трапіць на зімовыя алімпійскія гульні 2014 году ў Сочы.

На трыбунах разам з афіцыйнымі сьцягамі Рэспублікі Беларусь было і шмат нацыянальных бел-чырвона белых. Некаторыя беларускія заўзятары былі ў вышыванках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG