Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хавайся ў бульбу!» у Горадні


У Горадні адбываецца міжнародны рок-байк фэст «Хавайся ў бульбу!» Ён праходзіць адзінаццаты раз.

Сёньня калёна зь некалькіх соцень матацыклаў зрабіла праезд па вуліцах, двойчы перасякла па мастах Нёман. Пры канцы праз Стары мост, вуліцы Маставую, Давыда Гарадзенскага і Замкавую матацыклісты трапілі на Савецкую плошчу, дзе заглушылі маторы. Паглядзець і пафатаграфаваць удзельнікаў фэсту прыйшло нямала гарадзенцаў.

Пераважная большасьць матацыклаў мела беларускую рэгістрацыю. З расейскімі нумарамі было зусім няшмат, мы ўбачылі прыблізна пару дзясяткаў.

На расейскіх матацыклах толькі двойчы заўважылі георгіеўскія стужкі. На беларускіх яны сустракаліся часьцей, але ўвогуле іх было няшмат. Былі пару расейскіх сьцягоў і беларускіх з арнамэнтам, і два чорных — пірацкі і «дзяцей лейтэнанта Шмідта».

Быў таксама чырвоны сьцяг з надпісам «150-я Идрицкая дивизия». Ён быў умацаваны ў матацыкле зь люлькай, у якой сядзеў баяніст. Ён ня здолеў патлумачыць што гэта за сьцяг. Чалавек у казачай кубанцы на галаве сказаў, што яны гарадзенскія і што гэта копія ваеннага сьцягу. Аднак ні ён, ні яшчэ адзін з матацыклістаў не змаглі сказаць, чаму на сьцягу зроблены менавіта гэты надпіс.

Вікіпэдыя сьцьвярджае, што сьцяг з такім надпісам быў вывешаны над рэйхстагам у Бэрліне 1 траўня 1945 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG