Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША расейца прызналі вінаватым у крадзяжы сакрэтаў


Cуд прысяжных у штаце Нью-Ёрк прызнаў выхадца з Расеі Cяргея Алейнікава вінаватым у крадзяжы сакрэтных кодаў інвэстыцыйнага банку Goldman Sachs.

Адначасова з гэтым Алейнікаў быў апраўданы паводле абвінавачаньня ў незаконным дубляваньні кампутарнай інфармацыі.

Па трэцім пункце абвінавачаньня — «незаконнае выкарыстаньне сакрэтных навуковых матэрыялаў» — суд ня змог вынесьці рашэньня.

Алейнікаў, які іміграваў у ЗША ў 90 гады і зьяўляецца амэрыканскім грамадзянінам, працаваў праграмістам у кампаніі Goldman Sachs з 2007 па 2009 год. Як сьцьвярджае абвінавачаньне, ён выкраў сакрэтную інфармацыю перад тым, як перайсьці на працу ў чыкаскую кампанію Teza Technologies.

У 2011 годзе Алейнікаў паўстаў па гэтай справе перад фэдэральным судом, быў прызнаны вінаватым і асуджаны на восем гадоў турмы. Аднак ён правёў у зьняволеньні менш за год, бо прысуд быў адменены апэляцыйным судом.

У 2012 годзе справа была заведзена, але ўжо на падставе законаў штату Нью-Ёрк. На гэты раз Алейнікаву пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам ад двух з паловай да чатырох гадоў. Адвакат Алейнікава заявіў, што мае намер падаць апэляцыю на апошняе рашэньне суду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG