Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе падчас памятных мерапрыемстваў з нагоды гадавіны трагічных падзей 2 траўня 2014 году адбылося сутыкненьне — удзельнік праўкраінскага мітынгу спрабаваў зьняць з удзельніка іншага мітынгу георгіеўскую стужку.

У сваю чаргу праўкраінскія актывісты, якія сабраліся на гэтым мерапрыемстве, скардзіліся карэспандэнту Радыё Свабода, што міліцыя прымушала зьняць іх ўкраінскую сымболіку.

Актывісты на Куліковым полі скандуюць «Не забудземся, не прабачым», «Парашэнка — прэч», «Урад — у Качаніўку» і «Янкі — гоў гоўм».

Паміж актывістамі з розных лягераў час ад часу ўзьнікаюць моўныя сваркі.

Сёньня ў Адэсе адначасова праходзяць два мітынгі — на Куліковым полі, які праводзяць прадстаўнікі «антымайдану» і мітынг праўкраінскіх актывістаў на Саборнай плошчы Адэсы.

У горадзе на сёньняшні дзень дзейнічаюць ўзмоцненыя захады бясьпекі. Усе, хто прыйшоў на Кулікова поле, праходзілі праз рамкі металашукальнікаў.

Радыё Свабода вядзе прамую трансьляцыю з Куліковага поля:

Там жа працуюць і нашы фотакарэспандэнты:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG