Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 4 траўня: дзень памяці Анатоля Сыса


 Любанскі пляж. Менская вобласьць. Аўтар: Натальля Сарагавец

Любанскі пляж. Менская вобласьць. Аўтар: Натальля Сарагавец

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

У гісторыі

1750 — адкрылася Нясьвіская друкарня, заснаваная Радзівіламі.

1838 — дзеячы культуры выкупілі з прыгоннай няволі ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнку.

1878 — у будынку опэрнага тэатру Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў вынайдзены ім фанограф.

1975 — заснаваны Менскі інстытут культуры. Ад 1993 году — Беларускі ўнівэрсытэт культуры.

У памяці

1863 — памёр Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гадоў.

1879 — нарадзіўся у Магілёве нарадзіўся фізык Леанід Мандэльштам, адзін з заснавальнікаў савецкай школы радыёфізыкі.

1980 — памёр Ёсіф Броз Ціта, кіраўнік Югаславіі.

2005 — памёр Анатоль Сыс, беларускі паэт.

Цытата

Няма вады. Сыду са смагай.
Прымі мяне, вільготны жвір.
Прысьню: са мною кастарагу
варушаць цёмныя глыжы.

Ні ашчаперыцца, ні ўстаць мне,
ні клікнуць сонечны прамень,
я — белы ў чорным немы Страцім,
цяжкі, як яравы камень.

А нада мной сыпун шапоча:
ты ж піць хацеў, дык пі мяне...
I мурашамі лезе ў вочы,
шыпіць, як гадзіна ў гайне.

Даволі, злодзей, я ўжо сыты,
ну як паклікаць мне святло,
ты ж голас, як агонь, засыпаў,
ты ж позірк мой зачмурыў тхлом.

А там, за сненьнем, вырай сонцаў
губляе пёрачкі ў Дняпро,
і вочы маміны бясконца
выглядваюць мяне ў акно.

Я наталюся, акрыяю,
адрыну чорныя глыжы
і сам расою запалаю
на руні роднае мяжы.

Анатоль Сыс, «Маналёг Сяргея Палуяна»

XS
SM
MD
LG