Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 2 траўня 2015: «Вынаходзтвы да Вінчы» і чэмпіянат Эўропы па гімнастыцы ў Менску


Аршанскі раён. Дарога. Аўтар: Ігар Скрыпка
Аршанскі раён. Дарога. Аўтар: Ігар Скрыпка

Падзеі і даты гэтага дня.

Фота дня:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя новых экспанатаў на выставе «Вынаходзтвы да Вінчы». Наведвальнікі могуць убачыць новыя рэдкія экспанаты — музычныя інструмэнты, створаныя паводле чарцяжоў Леанарда да Вінчы. Іх спэцыяльна прывезьлі з Італіі. Пачатак а 16.00.

У «Менск-Арэне» пройдзе другі дзень чэмпіянату Эўропы па мастацкай гімнастыцы. Пачатак спаборніцтваў а 10.00.

У Маладэчне ў прыватнай гасьцёўні (вул. Чыстая, 26) адбудзецца сустрэча з бардам Андрэем Мельнікавым. Пачатак а 18.30.

У гісторыі:

1729 — нарадзілася Кацярына ІІ, расейская імпэратрыца, пры якой Вялікае Княства Літоўскае стала часткай Расейскай імпэрыі.

1888 — нарадзіўся Іван Віткоўскі, беларускі гісторык.

1892 — у Расейскай імпэрыі, у Кіеве, запушчаны першы электрычны трамвай.

1920 — у Менску выйшаў першы нумар часопіса «Рунь», рэдактар Янка Купала.

1945 — камандзір абароны Бэрліну Гэльмут Вайдлінг падпісаў загад аб капітуляцыі нацысцкай сталіцы.

2011 — спэцслужбы ЗША забілі ў Пакістане лідэра тэрарыстычнай сеткі «Аль-Кайда» Ўсаму бін Ладэна.

2014 — у Адэсе прайшлі сутыкненьні паміж прыхільнікамі і апанэнтамі «Эўрамайдану». У сутыкненьнях і ў пажары Адэскага дому прафсаюзаў загінулі 44 чалавекі.

Цытата:

Ты паехаў на лепшае сьвята жыцьця.
Ды здараюцца ў ім і такія фінты:
За шчаслівым пачаткам — сумны працяг.
Абрываецца нешта ў душы. А затым...
І хаця там знайшлі табе цёплы куток,
ды пітво не бярэ, не смакуе пірог,
І зусім не кранаюць ні жарты ні сьмех —
з жыцьця твайго сышоў чалавек...

Здолеў ты да канца дасядзець за сталом
ды ня здолеў забыць, што хацеў бы забыць.
Быццам бы ў віры твае думкі нясло,
і было ўсё адно — а ці жыць, ці ня жыць.
І пасьля, калі сьвяту зрабілі кранты,
ты ня ўбачыў усё роўна ні сьвету ні зор.
Толькі раптам прышло разуменьне, што ты
для кагосьці таксама... таксама памёр...

Разьвітаўшыся, сыйдзеш далей ад людзей,
ды з табой застанецца чорнай датаю дзень
Пахаваньня каханьня.

Андрэй Мельнікаў, "Пахаваньне каханьня"​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG