Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле зноў вадамёты і сьлезацечны газ. ФОТА


У турэцкім Стамбуле адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і дэманстрантамі пасьля таго, як тыя спрабавалі парушыць забарону ўладаў і прайсьці шэсьцем да плошчы Таксім.

Сілы бясьпекі адціснулі пратэстоўцаў, ужыўшы сьлезацечны газ і вадамёты. Дэманстранты ў адказ закідвалі паліцэйскіх камянямі і пэтардамі. Некалькіх чалавек затрымалі.

Пратэстоўцы заблякавалі дарогі паблізу плошчы падпаленымі сьмецьцевымі бакамі. Паводле дадзеных уладаў, 10 000 паліцэйскіх дыслякаваныя ў раёне плошчы Таксім.

28 траўня 2013 абаронцы навакольнага асяродзьдзя ўсталявалі намёты ў парку Гезі ў Стамбуле, побач з плошчай Таксім. Яны пратэставалі супраць плянаў вырубкі парку, які ўзьнік больш за паўстагодзьдзя таму і быў адзінай «зялёнай выспай» у раёне. Праект пераабсталяваньня плошчы ўключаў у сябе стварэньне гандлёва-забаўляльных цэнтраў і быў зьвязаны з камэрцыйнымі структурамі, што мелі дачыненьне да кіраўнічай партыі. Лягер дэманстрантаў-эколягаў жорстка разагнала паліцыя. Неўзабаве па ўсёй краіне пачаліся антыўрадавыя дэманстрацыі.

XS
SM
MD
LG