Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«1 траўня з патрабаваньнем годнага жыцьця выходзяць мільёны — паўсюль, акрамя Беларусі»


У Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных з патрабаваньнямі годнага жыцьця для працоўнага чалавека на вуліцы выходзяць мільёны чалавек па ўсім сьвеце, акрамя Беларусі, адзначае старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

Заява старшыні БКДБ апублікаваная на сайце арганізацыі.

Ярашук падкрэсьлівае, што ў гэты дзень Беларускаму Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў улады чарговым разам забаранілі правядзеньне першамайскага мітынгу.

«Мы зьбіраліся ў гэты дзень выказаць вашу занепакоенасьць і трывогу сотняў тысячаў беларускіх працоўных вострым сацыяльна-эканамічным крызісам, у які апускаецца краіна, і запатрабаваць ад беларускіх уладаў неадкладнай выпрацоўкі праграмы выхаду зь яго, рашэньня праблем з занятасьцю, заработнай платай. Мы зьбіраліся зноў запатрабаваць ад уладаў спыненьня парушэньняў правоў працоўных і прафсаюзаў, неадкладнай адмены дэкрэтаў № 29, № 5 і № 3, якія ганьбяць краіну і працоўных», — адзначае Аляксандар Ярашук.

На ягоную думку, «улада баіцца пачуць голас рабочых, голас праўды, таму забараніла нам першамайскі мітынг. У сваім цынічным стаўленьні да працоўных і іх правоў і заваёваў яна пайшла яшчэ далей — скрала ў працоўных Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных 1 траўня, і прысвоіла сабе ў выглядзе дзяржаўнага Сьвята працы.»

«...Мы з вамі зноў будзем сьведкамі «агульнай радасьцi» з нагоды таго, што «жыць стала лепш, жыць стала весялей», якая шмат у чым будзе нагадваць баль падчас чумы. Таму што для тысячаў рабочых і іх сем’яў, якія страцілі працу або якія атрымліваюць мізэрныя паўтара-два мільёны рублёў зарплаты, весялосьць будзе выглядаць блюзьнерствам», — падкрэсьліў старшыня БКДП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG