Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арт Сядзіба ставіць спэктакаль пра Браніслава Тарашкевіча


І абвяшчае кастынг.

Як апавёў Свабодзе аўтар ідэі Аляксей Сапрыкін, спэктакаль «Браніслаў Тарашкевіч» прысьвечаны выдатнаму навукоўцу і мовазнаўцу. Асноўнай мэтай спектаклю з’яўляецца прыцягненьне ўвагі да асобы Тарашкевіча — стваральніка беларускай граматыкі.

«Усё што мы ведаем пра ягоную асобу, гэта тое, што Тарашкевіч стварыў беларускую граматыку, але пра ягоны жыццёвы лёс нічога амаль невядома, таму мы лічым, што варта выправіць гэтую сытуацыю. Спэктакль распавядае пра цяжкі лёс Тарашкевіча, пра ягоную барацьбу за беларускую мову і родную краіну», — кажа Сапрыкін

Кастынг на ўдзел у спэктаклі па п’есе Эльдара Бекірава пра Браніслава Тарашкевіча «Вайна з народам» будзе адбывацца тры дні — 6, 13 і 15 траўня а 19.00 у памяшканьні «Арт Сядзібы» (пр. Незалежнасьці, д. 58, оф. 430).

Да ўдзелу запрашаюцца прафэсійныя і непрафэсійныя акторы і акторкі, а таксама людзі, якія хочуць паспрабаваць сябе на вялікай сцэне.

Арт Сядзіба таксама ініцыявала краўдфандынгавы збор сродкаў на пастаноўку праз латформу «Talaka».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG