Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька плянуе правесьці краўдфандынг сродкаў на сваю выбарчую кампанію


Пра гэта ён заявіў у перадачы «Герой Тыдня» на Радыё Свабода.

На гэтым тыдні Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай Анатоль Лябедзька абвясьціў, што пачынае практычныя дзеньні па вылучэньні кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі ў 2015 годзе.

У інтэрвію Радыё Свабода Анатоль Лябедзька адзначыў:

«У гэтай кампаніі мы ўпершыню зробім усіх грамадзян Беларусі спонсарамі тых, каму яны давяраюць, мы зьвернемся да іх. Паглядзім. ці пойдуць да нас людзі — і калі мы гэта зробім, гэта будзе вялікі крок наперад».

Прэзыдэнцкія выбары заплянаваныя на восень 2015 году.

Глядзець цалкам відэа тут:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG