Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан забараніў імпарт мяса птушкі з Расеі


Казахстан прыпыніў імпарт мяса птушкі з суседняга рэгіёну Расеі — Астраханскай вобласьці, спасылаючыся на ўспышку птушынага грыпу H5N1.

Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстану абвясьціла, што імпарт мяса птушкі быў прыпынены 28 красавіка.

На мінулым тыдні ўлады Казахстану часова забаранілі імпарт расейскага сьметанковага масла, шакаляду, цукерак і маянэзу, а расейскі Рассельгаснагляд забараніў увоз 20 тон пшанічнай мукі з Казахстану.

Раней у красавіку расейскія ўлады прыпынілі імпарт казаскіх малочных прадуктаў у Расею.

Некаторыя мэдыі Расеі і Казахстану назвалі гэта «гандлёвай вайной», але афіцыйныя чыноўнікі гэта абвяргаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG