Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане асудзілі дзесяцёх баевікоў за напад на Малалу Юсуфзай


Малала Юсуфзай, 2011

Малала Юсуфзай, 2011

Пакістанскі суд асудзіў дзесяцёх баевікоў руху Талібан да пажыцьцёвага зьняволеньня за ўдзел у нападзе на школьніцу Малалу Юсафзай у 2012 годзе.

Але галоўны падазраваны Атаўлаг Хан, які страляў у Малалу, усё яшчэ знаходзіцца ў вышуку ў Аўганістане.

У Пакістане тыя, хто атрымлівае пажыцьцёвае зьняволеньне, павінны адбыць мінімум 25 гадоў у турме, перш чым атрымаць права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.

Малала, якой цяпер 17 гадоў, перажыла раненьне ў галаву і працягвае барацьбу за права ўсіх дзяцей на адукацыю. У 2014 годзе яна атрымала Нобэлеўскую прэмію міру.

XS
SM
MD
LG