Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: абмеркавана правядзеньне ў Менску новай сустрэчы па Ўкраіне


У Менску бліжэйшым часам можа адбыцца новае пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне і яе працоўных групаў.

Гэтае пытаньне абмяркоўвалася 30 красавіка на сустрэчы ў Менску намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з прадстаўнікамі краін «тройкі» АБСЭ. Гэта былі амбасадар Сэрбіі ў Беларусі Велька Кавачавіч, часовы павераны ў справах ФРГ Хольгер Рапіёр, кіраўнік аддзяленьня амбасады Швайцарскай канфэдэрацыі Альда дэ Люка.

Сустрэча адбылася з ініцыятывы краін «тройкі» АБСЭ (Сэрбія, Швайцарыя, Нямеччына), паведамляе беларускі МЗС.

28 красавіка АБСЭ заклікала як мага хутчэй правесьці ў Менску сустрэчу па Ўкраіне. Міністры замежных спраў, якія ўваходзяць у «тройку», заклікалі неадкладна стварыць адмысловыя працоўныя групы, як гэта прадугледжваецца дамоўленасьцямі ад 12 лютага, дасягнутымі ў Менску. Таксама былі зацьверджаныя кандыдатуры кіраўнікоў працоўных групаў:

група па бясьпецы — кіраўнік адмысловай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне амбасадар Эртугрул Апакан;

  • палітычная група — амбасадар П’ер Марэль;
  • група па эканамічных справах — Томас Міраў;
  • па гуманітарных справах — Гайдзі Тальявіні.

У АБСЭ заявілі, што крызіс можа быць вырашаны толькі мірнымі сродкамі і што палітычны працэс павінен рухацца ў гэтым кірунку без маруджаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG