Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новы тэрмін для абазначэньня прарасейскіх сілаў на ўсходзе Ўкраіны


Злучаныя Штаты мяняюць рыторыку, каб адлюстраваць глыбіню расейскага ўдзелу ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.

Агенцтва «Асашыэйтэд Прэс» паведаміла, што кампэтэнтныя ў пытаньнях выведкі ў тым рэгіёне амэрыканскія чыноўнікі кажуць, што Расея ў апошнія месяцы значна паглыбіла камандаваньне і кіраваньне сэпаратысцкімі сіламі.

Таму Злучаныя Штаты ўводзяць новы тэрмін: «камбінаваныя расейска-сэпаратысцкія сілы».

Дзяржаўны дэпартамэнт выкарыстаў гэты выраз тры разы ў заяве на мінулым тыдні, жорстка крытыкуючы Маскву і паўстанцаў за шэраг парушэньняў рэжыму спыненьня агню.

Мяркуецца, што гэты зрух зробіць для Расеі больш цяжкай задачу пераканаць ЗША і Эўразьвяз скасаваць санкцыі, якія наносяць расейскай эканоміцы вялікую шкоду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG