Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кім Чэн Ын не паедзе на парад у Маскву. «Ён ня можа зрабіць гэтага» — Крэмль


Прадстаўнік Крамля заявіў, што лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын не прыедзе ў Маскву 9 траўня на парад з нагоды Дня Перамогі.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў паведаміў, што Кім «вырашыў застацца ў Пхеньяне», і што рашэньне было зьвязана з ўнутранымі справамі Паўночнай Карэі.

«Ён ня можа зрабіць гэтага», сказаў Пяскоў.

Ён заявіў, што рашэньне было перададзена ў Расею па дыпляматычных каналах. Расейскія чыноўнікі раней заяўлялі, што Кім прыняў запрашэньне і прыедзе ў Маскву на 9 траўня.

Гэта быў бы першы замежны візыт Кім Чэн Ына з моманту яго прыходу да ўлады тры гады таму. Многія заходнія лідэры паведамілі, што не прыедуць у Маскву на знак пратэсту супраць умяшаньня Расеі ва ўнутраныя справы Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG