Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі зьняў кліп на баляду «Маё каханьне» ВІДЭА


Гэтая песьня ўвайшла ў саўндтрэк да фільму «Жыве Беларусь», які шырока дэманстраваўся ў розных краінах.

Паўнавартасную вэрсію песьні можна было пачуць на альбоме «Грамадазнаўства». Запіс песьні і здымкі кліпу адбываліся ў Літве. Зьняла кліп рэжысэрка Марыя Мяшкавайце, якая ўжо працавала з Вольскім, калі рабіла відэавэрсію яго віленскага канцэрту.

Прэзэнтаваў ролік Вольскі на сайце NN.by.

Кліп на «Маё каханьне» зьнялі ў Нідзе – на беразе мора, а таксама ў лесе, што пацярпеў ад пажару. Ролі ў ім сыгралі літоўскія акторы Сімонас ды Індрэ. Вольскі прадстаўляе гэтую песьню як дэпрэсіўную і ў той жа час аптымістычную. На яе стварэньне музыка натхніўся «сытуацыяй у краіне», тым і тлумачыцца супярэчлівасьць пачуцьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG