Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 траўня: Сьвята працы; «Фэстываль кулікоў» у Тураве


Менск 30 сакавiка 2015г. Вулiца Сталетава Аўтар: Tori Rose (RFE/RL)
Менск 30 сакавiка 2015г. Вулiца Сталетава Аўтар: Tori Rose (RFE/RL)

Падзеі і даты гэтага дня

Фота дня:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У беларускай сталіцы ў розных месцах (у прыватнасьці, на плошчы Незалежнасьці і ў парку Перамогі) адбудуцца мерапрыемствы, прысьвечаныя адзначэньню Сьвята працы.

У Нацыянальным гістарычным музэі адкрыецца выстава скульптуры, керамікі і графікі двух вялікіх гішпанскіх мастакоў – Сальвадора Далі і Пабла Пікаса.

У «Менск-Арэне» пачынаецца трохдзённы чэмпіянат Эўропы па мастацкай гімнастыцы. Пачатак спаборніцтваў а 10.00.

На Чырвонай плошчы ў Тураве, ад 11.00 да 14.00, пройдзе «Фэстываль кулікоў», у рамках якога адбудуцца канцэрт гурту «Vuraj», творчыя майстэрні, кірмаш рамёстваў ды іншыя захады.

У базе адпачынку «Купалінка» каля Горадні пачнецца штогадовы двухдзённы байк-фэстываль «Хавайся ў бульбу».

У Вільні пачынаецца двухдзённы фэстываль «Беларуская вясна ў Вільні».

У гісторыі:


1576 – Стэфан Баторы стаў каралём Рэчы Паспалітай.

1915 – нарадзіўся Іван Любачка, беларускі настаўнік, гісторык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1931 – нарадзіўся Алесь Салавей, беларускі паэт.

1931 – нарадзіўся Алег Лойка, беларускі паэт, крытык і перакладнік.

1945 – над Рэйхстагам вывешаны чырвоны сьцяг Перамогі.

1951 – выйшла ў эфір першая перадача Радыё Свабода (Радыё «Вызваленьне») зь Мюнхэну.

2004 – да Эўрапейскага Зьвязу далучыліся 10 новых краінаў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэская Рэспубліка, Эстонія.

У памяці:

1986 – памёр Сьцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнаўца, доктар філялягічных навук.

Цытата:

«Заўсёды трошкі таямніцай
Была ты для мяне і ёсьць:
Чагосьці сьветлага крыніцай,
Перад якім я – толькі госьць.

Прывабнай зоркай зь яркай высі
Сышла ў мае сямнаццаць год.
Узяць пад ручку баючыся,
Цябе праводзіў да варот.

Ты мне і сёньня – таямніца,
І, можа, шчасьце ў тым і ёсьць,
Каб не напіцца з той крыніцы,
Перад якой ты – вечны госьць!»

Алег Лойка​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG