Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя прызначыла амбасадара ў Менск


Амбасадарам Швэцыі ў Беларусі стаў Марцін Обэрг, які ў ліпені 2013 году прыбыў у Менск у рангу часовага паверанага.

Як паведамляе сайт швэдзкай амбасады ў Беларусі, да свайго прызначэньня ў Менск Марцін Обэрг працаваў дыпляматам, сярод іншага, у Латвіі, Конга, Фінляндыі і Расеі.

Амбасада Швэцыі ў Менску была зачыненая ў жніўні 2012 году. Тады спыніла працу і амбасада Беларусі ў Стакгольме.

Дыпляматычнаму канфлікту папярэднічала адмова беларускіх уладаў працягнуць акрэдытацыю шведзкаму амбасадару Стэфану Эрыксану, якога абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасьці.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG