Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Пэкіна ў Менск паляцім безь перасадак


Паміж Беларусьсю і Кітаем адкрываецца першы паветраны маршрут. З 1 траўня авіялінія зьвяжа Пэкін, Менск і Будапэшт. Пра гэта паведамляе БелТА.

Паміж Беларусьсю і Кітаем адкрываецца першы паветраны маршрут. З 1 траўня авіялінія зьвяжа Пэкін, Менск і Будапэшт. Пра гэта паведамляе БелТА.

Ініцыятарам адкрыцьця прамых паветраных зносін паміж трыма краінамі — Кітаем, Беларусьсю і Вугоршчынай — стала кітайская авіякампанія «Эйр Чайна» (найбуйнейшы авіяперавозчык паміж Кітаем і Эўропай).

Рэйс Пэкін — Менск — Будапэшт будзе выконвацца аэробусам 330-200 чатыры разы на тыдзень: у панядзелак, сераду, пятніцу і нядзелю. Зваротны рэйс будзе выконвацца безь перасадкі ў Менску.

Такім чынам, трапіць у Пэкін беларусы змогуць толькі праз Будапэшт, а назад ужо можна будзе ляцець безь перасадак.

Як паведамілі Радыё Свабода ў авіякампаніі «Белавія», квіткі да Пэкіна каштуюць ад 365 эўра. Квіткі можна набыць у касах «Белавія».

Паводле статыстыкі, у 2011–2014 гадах паветраныя зносіны паміж Азіяй і Беларусьсю ўзрасталі ў сярэднім на 26% за год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG