Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ультрас «Дняпра» падтрымалі Сілівончыка. Фотафакт


Учора пад час матчу паўфіналу Кубка Ўкраіны паміж днепрапятроўскім «Дняпром» і данецкім «Шахтаром» заўзятары вывесілі банэр з заклікам вызваліць арыштаванага ў Расеі беларускага праграміста.

Беларус Кірыл Сілівончык працаваў сыстэмным адміністратарам у Ніжнім Ноўгарадзе і перапосьціў у сацыяльнай сетцы запісы, якія, нібыта, заклікалі «забіваць маскалёў» і «вярнуць Крым Украіне».
9 красавіка паводле артыкула Крымінальнага кодэксу Расейскай Фэдэрацыі аб закліках да тэрарыстычнай дзейнасьці Кірыл Сілівончык быў асуджаны на два гады пасяленьня.

XS
SM
MD
LG