Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Параўнайце 10 загалоўкаў расейскіх і ўкраінскіх СМІ пра пасланьне Лукашэнкі


Пасланьне кіраўніка Беларусі народу і Нацыянальнаму сходу па-рознаму асьвятлялі расейскія і ўкраінскія СМІ. Прапаноўваем параўнаць 10 загалоўкаў расейскіх і ўкраінскіх СМІ.

Расейскія СМІ

1. Лукашэнка: Беларусь заўсёды была і будзе з Расеяй (Газэта «Взгляд»)

2. Лукашэнка лічыць Расею галоўным партнэрам, але спадзяецца на паляпшэньне адносінаў і з ЗША (Ведамасьці)

3. Лукашэнка — пра сяброўства з Расеяй, астравок спакою і лячэньне алькаголікаў (Маскоўскі камсамолец)

4. Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе плячом да пляча з Расеяй (агенцтва Росбалт)

5. Аляксандр Лукашэнка: Беларусы ваююць у Данбасе на абодвух баках (Камсамольская праўда)

6. «Як мужык мужыку»: Лукашэнка распавёў аб даверных адносінах з Пуціным (НТВ)

7. Лукашэнка паабяцаў, што Беларусь заўсёды будзе з Расеяй (Вести)

8. Лукашэнка: У нас ужо ідзе вайна (Росбалт)

9. Лукашэнка назваў «дурасьцю» словы, што ён ня едзе на Парад на карысьць Захаду (РИА-Новости)

10. Лукашэнка: Беларусь ня будзе праводзіць «нацыяналістычную палітыку» (РИА-Новости)


Украінскія СМІ

1. Лукашэнка: Беларусь ня будзе жыць «па ўказцы» Масквы (партал Дыялёг)

2. Лукашэнка гатовы узброіць паўмільёна беларусаў «у выпадку абвастрэньня сытуацыі» (УНІАН)

3. Лукашэнка ўзяў назад свае словы пра ролю Беларусі ў «рускім сьвеце» (Карэспандэнт)

4.Лукашэнка насьцярожана чакае беларусаў, якія «нюхнулі пораху» ва Ўкраіне (Украінская праўда)

5. Лукашэнка ня хоча, каб беларусы ехалі ваяваць ва Ўкраіну (РБК-Украіна)

6. Пры неабходнасьці Лукашэнка гатовы мабілізаваць паўмільёна беларусаў (інтэрнэт-газэта Утро.ua)

7. На думку прэзыдэнта Беларусі, мір на ўсходзе Ўкраіны залежыць выключна ад пазыцыі ЗША (інтэрнэт-партал ZN.ua)

8. «Я так разумею, што гэта не пра нас», — Лукашэнка пра «рускі сьвет» (інтэрнэт-партал «Цэнзар»)

9. Лукашэнку непакояць беларусы, якія «нюхнулі пораху» ва Ўкраіне (партал «Навіны Ўкраіны»)

10. Лукашэнка: ЗША здольныя нармалізаваць сытуацыю ва Ўкраіне (партал Ліга-Навіны)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG