Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк пра радыяцыю пасьля пажару ў Чарнобыльскай пушчы


Арсеній Яцанюк

Арсеній Яцанюк

Пажар у Чарнобыльскай пушчы, што у зоне адчужэньня Чарнобыльскай АЭС, лякалізаваны, ратавальнікі працягваюць ліквідоўваць меншыя ўзгараньні, паведамляе Дзяржаўная служба надзвычайных сытуацый Украіны.

Радыяцыйны фон у Кіеве — 11 мікрарэнтген на гадзіну знаходзіцца ў межах нормы. Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк на пасяджэньні ўраду распарадзіўся праводзіць публічныя замеры фону радыяцыі і паведаміў, што цяпер радыяцыйны фон не преавышае норму як у самім Кіеве, гэтак і ў ваколіцах украінскай сталіцы:

Яцанюк таксама распарадзіўся абнавіць парк пажарнай тэхнікі, і, ў прыватнасьці, найбліжэйшым часам абвясьціць тэндэр на закупку пажарных машын, на што ў бюджэце выдзяляецца 200 мільёнаў грыўняў (больш за 8 мільёнаў даляраў).

Выканаўца абавязкаў кіраўніка Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацый Зоран Шкірак паведаміў, што ад заўтра ў раёне пажару зьявіцца перасоўны кантрольны пункт яго ведамства. Шкірак таксама папрасіў кіяўлянаў і ўсіх украінцаў «перастаць рэагаваць на распаўсюд панічнай і істэрычнай інфармацыі, у прыватнасьці ў сацыяльных сетках». На сёньня сытуацыя на 100% кантралюецца", — сказаў ён на пасяджэньні ўраду.

Пажар узьнік 28 красавіка пасьля поўдня у зоне адсяленьня на тэрыторыі каля 300 гектараў (Іванкаўскі раён Кіеўскай вобласьці). Імавернай прычынай пажару называюць наўмысны падпал ці неасьцярожнае абыходжаньне з агнём. Міліцыя распачала ў гэтай сувязі крымінальную справу.

XS
SM
MD
LG