Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Катманду — сутыкненьні пацярпелых ад бедзтва з паліцыяй


Улады Нэпалу прызналі, што недастаткова апэратыўна і эфэктыўна кіравалі выратавальнымі работамі.

У сталіцы Нэпалу Катманду ў сераду адбыліся сутыкненьні паліцыі з пацярпелымі ад землятрусу.

Каля 200 дэманстрантаў прыйшлі да парлямэнту, каб выказаць абурэньне ў сувязі з парушэньнем ўладамі свайго абяцаньня вылучыць 250 аўтобусаў для адпраўкі ў сельскія раёны, якія пацярпелі, — да сваякоў. Некалькі пратэстоўцаў захапілі грузавік з бутэлькамі з вадой і пачалі кідаць іх. Для ліквідацыі беспарадкаў была накіравана паліцыя.

У сераду ж улады Нэпалу прызналі, што недастаткова апэратыўна і эфэктыўна кіравалі выратавальнымі працамі. У прыватнасьці, не была своечасова арганізавана эвакуацыя насельніцтва з аддаленых сельскіх раёнаў, пацярпелых ад бедзтва.

Разбуральны землятрус панес жыцьці больш як пяці тысяч чалавек, каля 10 тысяч — параненыя. Улады асьцерагаюцца, што колькасьць ахвяр можа падвоіцца. Больш за 80 чалавек загінулі на поўначы Індыі і ў Тыбэце.

Разбураны тысячы дамоў — у асноўным у сталіцы краіны — Катманду. Моцна пацярпелі горныя вёскі ў Гімалаях.

Працягваюцца паўторныя падземныя штуршкі. Пасля сыходу некалькіх сьнежных лавінаў у гарах 250 чалавек лічацца зьніклымі бязь зьвестак.

XS
SM
MD
LG