Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы: Беларусь падае надзею на свабоду


Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі лічыць, што ў Беларусі адбываюцца зьмены ў бок большай свабоды.

Выступаючы сёньня ва Ўроцлаве ў рамках прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, Камароўскі адзначыў адносна Беларусі:

«Мы павінны выступаць за большую ўзаемную актыўнасьць у рамках эўрапейскай супольнасьці. Беларусь мае для нас істотнае значэньне, таму што зьяўляецца нашай наўпроставай суседкай. Яна можа адыгрываць лепшую або горшую ролю ў міждзяржаўнай стабілізацыі ў пытаньні расейска-украінскага канфлікту. Таму роля гэтай краіны ўзрастае ў натуральны спосаб. Канешне, я маю засьцярогі адносна ўнутранага функцыянаваньня дзяржавы, але трэба прызнаць, што там наступаюць зьмены, якія даюць надзею на свабоду».

Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца 10 траўня. У выбарах удзельнічаюць 11 кандыдатаў.

Апытаньні прадказваюць, што ў першым туры ніхто не набярэ больш чым 50% галасоў, і 24 траўня адбудзецца другі тур паміж цяперашнім прэзыдэнтам Браніславам Камароўскім і Анджэем Дудам (Andrzej Duda), дэпутатам Эўрапарлямэнту ад Права і справядлівасьці.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG