Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Мацкевіч: Жарт Лукашэнкі пра сьвятароў — ніжэй за плінтус


Уладзімер Мацкевіч

Уладзімер Мацкевіч

Філёзаф Уладзімер Мацкевіч лічыць: выказваючыся пра сьвятароў і пра тое, што яны ня маюць дзяцей, Аляксандар Лукашэнка недарэчна «распускае язык».

«Гэты жарт Аляксандра Лукашэнкі — ніжэй за плінтус. Ёсьць усім вядомыя рэчы. У каталікоў цэлібат увогуле забараняе ўсім сьвятарам жаніцца і мець дзяцей. У праваслаўных ёсьць дзьве катэгорыі сьвятароў — белыя і чорныя. Манаства і тыя, хто займае вышэйшыя пасады, таксама ня могуць мець сям’і. Так было тысячагодзьдзямі, і ўжо не Лукашэнку зьмяняць гэтыя традыцыі.

У Польшчы і іншых каталіцкіх краінах вельмі моцны інстытут сям’і. Там усё сьвятарства ня можа мець сваёй сям’і, але менавіта празь сьвятароў, якія клапоцяцца пра сваіх прыхаджанаў, у грамадзтве ўмацоўваюцца маральныя прынцыпы. Наша суседка Польшча дэманструе найменшую колькасьць разводаў і абортаў. І ўжо калі чалавек, займаючы вышэйшую дзяржаўную пасаду, хоча пажартаваць, то хай не распускае язык», — заявіў Свабодзе Ўладзімер Мацкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG