Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар у чарнобыльскай зоне лякалізаваны


Пажар, ілюстрацыйнае фота
Пажар, ілюстрацыйнае фота

Пажар у «Чарнобыльскай пушчы», разьмешчанай у зоне адчужэньня, лякалізаваны, ратавальнікі далей тушаць ачагі ўзгараньня.

«Паводле стану на 06:00 29 красавіка фронт пажару акружаны і спынены. Сытуацыя кантралюецца. Тушэньне ачагоў узгараньня працягваецца. Радыяцыйнае становішча стабільнае, магутнасьць экспазыцыйнай дозы на паверхні грунту і зьмест радыенуклідаў у вадзе не перавышаюць нарматыўных значэньняў», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацыяў Украіны.

Лясны пажар узнік у 00:45 у аўторак, 28 красавіка, на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» ў зоне адчужэньня і безумоўнага (абавязковага) адсяленьня на плошчы каля 320 гектараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG