Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане разьвітваюцца з айцом Аляксандрам Надсанам ФОТА


Труну зь целам спачылага айца Аляксандра Надсана выставілі для разьвітаньня ў Марыян Хаўз у Лёндане.

Пахаваюць айца Аляксандра Надсана заўтра, 29 красавіка, ў Лёндане. Пахавальная служба адбудзецца ў царкве Сьвятой Марыі ва Ўсходнім Фінчлі.

Удзел у разьвітальнай цырымоніі бяруць Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і Апостальскі візытатар для грэка-каталікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Апостальскі візытатар для беларусаў-католікаў у замежжы а. Аляксандар Надсан знойдзе свой апошні спачын на найвялікшых у Вялікабрытаніі што да колькасьці пахаваньняў могілках сьвятога Панкрата ў Лёндане. Там пахаваныя беларускі грэка-каталіцкі біскуп Чэслаў Сіповіч, архімандрыт Леў Гарошка, айцец Язэп Германовіч, айцец Тамаш Падзява, айцец Фелікс Журня, айцец Кастусь Маскалік, а таксама і іншыя беларускія дзеячы.

Айцец Аляксандар Надсан памёр у Лёндане 16 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG