Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 траўня ў Менску будзе рэкордная колькасьць расейскай вайсковай тэхнікі


У ваенным парадзе ў Менску 9 траўня возьме ўдзел рэкордная колькасьць тэхнікі з Расейскай Фэдэрацыі, — заявіў прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў, піша interfax.by.

«Упершыню прыме ўдзел значная колькасьць тэхнікі з Расеі са складу рэгіянальнай групоўкі войскаў. Гэта сучасныя ўзоры тэхнікі: танкі Т-90, БМП-3, БТР-82А, лёгкабраняваныя аўтамабілі „Тыгр“, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С19 „Мста-С“ ды іншыя», — сказаў У. Макараў журналістам у аўторак у Менску.

«У складзе паветранага эшалёну мы чакаем ўдзел расейскіх самалётаў Як-130, Су-34, а таксама Тую-22 і Ту-95», — дадаў ён.

У. Макаров таксама праінфармаваў, што ў складзе пешай калёны ад міністэрства абароны РФ возьме ўдзел 234-ы гвардзейскі Чарнаморскі Ордэна Кутузава дэсантна-штурмавы полк ім. Аляксандра Неўскага 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі.

Усяго, па дадзеных Мінабароны, у ваенным парадзе на Дзень Перамогі ў Мінску возьмуць удзел больш за 5 тыс. вайскоўцаў і каля 250 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 19-ці пешых і 24-х парадных разьлікаў сучаснай вайсковай тэхнікі.

Акрамя таго, У. Макараў паведаміў, што ў адпаведнасьці з рашэньнем прэзыдэнта краіны ў ваенным парадзе ў Маскве 9 траўня ад Беларусі прыме ўдзел парадны разьлік ад 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня ў колькасьці 75 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG