Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея назвала дзеяньні Польшчы «зьдзекам з памяцьці загінулых ад фашызму»


Пасол Польшчы ў Расеі Катажына Пэлчыньска-Налэнч атрымала прадстаўленьне з нагоды адмовы упусьціць на тэрыторыю Польшчы ўдзельнікаў мотапрабегу, прысьвечанага 70-годзьдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне:

«Паслу было заяўлена, што расейскі бок па-ранейшаму чакае вычарпальных тлумачэньняў у сувязі зь неабгрунтаванымі і абуральнымі дзеяньнямі Варшавы, якія інакш як зьдзекам з памяцьці загінулых за вызваленьне Эўропы ад фашызму назваць нельга

К. Пэлчыньска-Налэнч абяцала, што аб расійскім дэмаршы будзе дакладзена ў Варшаву», — адзначаецца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце расейскага МЗС.

Польшча ў панядзелак не ўпусціла дзесяць расейскіх байкераў з
клюбу «Начныя ваўкі», якія зьбіраліся даехаць да Бэрліна. Прэм’ер Польшчы Эва Копач назвала гэты мотапрабег правакацыяй.

XS
SM
MD
LG