Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 траўня ў Менску ўпершыню пройдзе велапарад. Удзел бяруць усе ахвотныя (+мапа)


1 траўня ў Мінску адбудзецца першы гарадзкі роварны парад «Будзь веларусам!», удзел у якім могуць браць усе ахвотныя.

Удзельнікі стартуюць ад «Менск-Арэны» ў 15:00, праедуць па праспэкце Пераможцаў да праспэкту Машэрава і скончаць парад на фінішнай пляцоўцы ў глыбіні парку Перамогі. Мяркуецца, сьвята працягнецца міні-фэстам на беразе Камсамольскага возера. Арганізатары рыхтуюць конкурсы, квэсты, веламайстэрні, спаборніцтвы і забавы.

Арганізатары вырабілі прамацыйную прадукцыю велапараду на беларускай мове, а на эмблема сьвята зьмясьцілі раварыста, адзетага ў вышыванку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG