Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 красавіка: Штогадовае пасланьне кіраўніка Беларусі


Толькі мая Беларусь. Першыя рыбаловы на Нёмане, травень 2013.

Толькі мая Беларусь. Першыя рыбаловы на Нёмане, травень 2013.

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 ці на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Аляксандар Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланьнем Нацыянальнаму сходу і народу Беларусі.

У менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены адбудзецца служба ў памяць духоўнага лідэра беларускай эміграцыі айца Аляксандра Надсана. Пачатак службы ў 17 гадзінаў. У гэты ж дзень айцец Надсан будзе пахаваны ў Лёндане.

Візыт ў Беларусь міністра замежных справаў Вугоршчыны Пэтэра Сіярта.

У менскім музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасьці, 47), адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя ўдзельнікаў і партнэрамі штогадовага творчага праекту «Мастак і горад». 14 траўня на плошчы Якуба Коласа пад адкрытым небам адкрыецца выстава рэпрадукцый карцін Мікалая Селяшчука. На прэсавай канфэрэнцыі аб творчасьці аднаго з першых прадстаўнікоў беларускага сюррэалізму раскажуць старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца і народны мастак Беларусі Ўладзімір Тоўсьцік. Пачатак ў 14 гадзінаў.

На дабраславеньне мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на барысаўскую зямлю прыбываюць часьціны мошчаў вялікіх цудатворцаў, сьвятых Пятра і Фяўроньні. Аб 11 гадзіне ў Васкрасенскім катэдральным саборы (вул. Лапаціна, 34) адбудзецца ўрачыстая сустрэча сьвятыні і малебен з удзелам гарадзкога духавенства.

У гісторыі:


1770 — Джэймс Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі.

1918 — Цэнтральная Рада Ўкраіны прыняла канстытуцыю Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, якая так і не ўступіла ў сілу. Нямецкія войскі акупавалі Ўкраіну, на патрабаваньне нямецкай акупацыйнай улады Цэнтральная Рада была распушчаная, ліквідаваная Ўкраінская Народная Рэспубліка і ўтвораны гетманат Паўла Скарападзкага.

1945 — вызваленьне саюзьнікамі вязьняў канцлягера Дахаў.

1975 — Віетнамская вайна: пачатак эвакуацыі амэрыканскага пэрсаналу з Сайгону.

1997 — Створана Арганізацыя па забароне хімічнай зброі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1863 — Канстанцінас Кавафіс, грэцкі паэт.

1884 — Самуіл Агурскі, беларускі і габрэйскі гісторык

1899 — Дзюк Элінгтан, амэрыканскі кампазытар

1921 — Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык, літаратуразнаўца, адзін з заснавальнікаў новай беларускай гістарыяграфіі, якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям гісторыі Беларусі. Галоўныя публікацыі: «Па сьлядах аднаго міту» (1989)^; «Старажытная Беларусь: Полацкі і Наваградзкі пэрыяды» (1990)^; «Старажытная Беларусь: Віленскі пэрыяд» (1994); «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» (2000).

1940 — Уладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе.

У гэты дзень памерлі:

1924 — Міхаіл Пліс, беларускі праваслаўны сьвятар і грамадзкі дзяяч.

1931 — Яўхім Карскі, філёляг-славіст, мовазнаўца, фальклярыст, этнограф, заснавальнік навуковага беларусазнаўства.

1980 — Альфрэд Гічкок, амэрыканскі кінарэжысэр, клясык фільмаў жахаў.

2002 — Ігар Гермянчук, грамадзка-палітычны дзяяч, галоўны рэдактар газэты «Свабода» ў 1991–1997 гадах.

Цытата:

Па багацьці старога лінгвістычнага матар’ялу заходнярускае нарэчча займае першае месца заразжа за вялікарускім, у галіне-ж кнігаў старога друку яно нават перавышае апошняе.

Яўхім Карскі

XS
SM
MD
LG