Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў магутнага землятрусу ў Нэпале перавышае 4300


У Нэпале ратавальнікі робяць спробы дабрацца да аддаленых населеных пунктаў, якія апынуліся ў зоне разбуральнага землятрусу, які адбыўся 25 красавіка.

Па апошніх дадзеных, колькасьць ахвяраў стыхійнага бедзтва перавышае 4300, параненых — каля 8 тысяч. Бальніцы перапоўненыя. Растуць асьцярогі ў сувязі з недахопам прадуктаў, вады, перабоямі электрычнасьці. У сталіцы краіны Катманду, як і ў іншых частках краіны, тысячы людзей начуюць на ходніках, дарогах, у парках.

Аднымі з першых гуманітарныя грузы ў Нэпал накіравалі Індыя і Кітай. Злучаныя Штаты ў панядзелак абвясьцілі аб новым пакеце фінансавай дапамогі 9 мільёнаў даляраў. Такім чынам, агульны аб’ём падтрымкі з боку Вашынгтона складзе 10 мільёнаў.

Цяперашні землятрус магнітудай 7,8 лічыцца самым сьмяротным за апошнія 80 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG