Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савецкага дысыдэнта Ўладзіміра Букоўскага ў Англіі выклікаюць у суд за дзіцячую парнаграфію


Уладзімір Букоўскі (фота Пятра Горчычкі)
Уладзімір Букоўскі (фота Пятра Горчычкі)

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Каралеўскую пракурорскую службу Вялікабрытаніі.

Позва перададзеная адвакату Букоўскага ў панядзелак раніцай. Сам Уладзімір Букоўскі заявіў, што ўпершыню чуе пра існаваньне падобных падазрэньняў.

Галоўны пракурор графства Кембрыджшыр Джэні Хопкінс заявіла, што супраць Уладзіміра Букоўскага высунутыя абвінавачваньні па дзесяці пунктах ў валоданьні і вырабе непрыстойных дзіцячых фатаграфій і што абвінавачваньні прад’яўленыя пасьля расследаваньня, праведзенага паліцыяй графства. «Мы прыйшлі да высновы, — заявіла пракурор, — што маюцца істотныя доказы парушэньня закону і што ў грамадзкіх інтарэсах варта правесьці судовае расьсьледаваньне». Букоўскі павінен зьявіцца перад судом Кембрыджскага магістрату 5 траўня.

Лёнданскае бюро агенцтва ТАСС паведамляе, што атрымала тэкст заявы Букоўскага, у якой гаворыцца: «Я катэгарычна адмаўляю факт вырабу непрыстойных або забароненых фотаздымкаў, псэўда-фатаграфій або відэазапісаў дзяцей. Больш за тое, я ня меў кантакту ні зь якімі дзецьмі на працягу вельмі многіх гадоў», - гаворыцца ў лісьце.

«Гэтыя шакуючыя абвінавачваньні былі зробленыя ў той момант, калі я цяжка хворы, і мае шанцы на выжываньне няпэўныя. Нягледзячы на гэта, я маю намер энэргічна абараняць сябе ад усіх абвінавачваньняў », - заявіў Уладзімір Букоўскі.

72-гадовы Уладзімір Букоўскі быў апанэнтам выкарыстаньня прымусовага псыхіятрычнага лячэньня ў СССР і правёў 12 гадоў у савецкіх турмах і лягерах. У 1976 годзе ён быў абменены на чылійскага камуніста Луіса Карвалана і выехаў на Захад. Вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты Расеі на выбарах 2008 году, аднак яго кандыдатура не была зарэгістраваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG