Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Серж Танкян: «Мы ўсё яшчэ тут, мы ўсё яшчэ жывыя»


Каецэрт System Of A Down у Ерэване 23 красавіка 2015 году.
Каецэрт System Of A Down у Ерэване 23 красавіка 2015 году.

Вакаліст сусьветна вядомага рок-гурту System Of A Down Сэрж Танкян у сваім артыкуле ў тыднёвіку Time прадставіў свае падыходы да пытаньня генацыду армян.

Падобны артыкул напярэдадні на старонках таго самага выданьня апублікавала вядомая амэрыканская тэлезорка армянскага паходжаньня Кім Кардаш’ян.

23 красавіка рок-гурт System Of A Down даў свой першы канцэрт у Арменіі. Канцэрт, які прайшоў у рамках сусьветнага туру «Wake up the Souls» («Абудзіце душы»), быў прысьвечаны 100-годзьдзю генацыду армян.

Танкян піша, што ўсе ўдзельнікі гурту перад канцэртам былі крыху ўсхваляваныя, бо ўпершыню выступалі на радзіме сваіх продкаў.

«Гэта быў эмацыйны канцэрт. Мы крыху нэрваваліся перад канцэртам, бо System Of A Down ніколі раней не выступалі на нашай гістарычнай радзіме — у Арменіі. Наш тур Wake up the Souls меў адну мэту — прыцягнуць увагу да нашай праблемы і аднавіць справядлівасьць. Гэта было вялікае шоў, напэўна, самае запамінальнае з усіх тых, што мы давалі», — адзначыў ён.

Танкян распавёў, што бацькі яго бацькі і маці перажылі генацыд: «Мае дзядулі і бабулі ўсе выжылі падчас генацыду. Мой дзядуля з матчынага боку трапіў у дзіцячы прытулак у Грэцыі. Ён страціў ад голаду зрок, бачыў, як яго бацьку і брата забілі перад ім. Маю бабулю па матчынай лініі выратаваў турэцкі мэр, я ня ведаю ягонага імя. Яны — Шындлеры Атаманскай Імпэрыі, якіх трэба назваць збавіцелямі».

«Калі мы шануем памяць армян, грэкаў і асырыйцаў — гэта ня толькі даніна памяці генацыду 100-гадовай даўніны. Важна, каб людзі зразумелі — гэта не старая праблема. Гэтая праблема актуальная і цяпер. Таму што генацыд выкарыстоўваецца як палітычны капітал у геапалітыцы, і людзі на самай справе не зьвяртаюць увагі на чалавечыя ахвяры і на ўсё тое зло, што прычыняюць адно аднаму. Да гэтага часу няма эфэктыўных палітычных мэханізмаў прадухіленьня генацыдаў і масавых забойстваў», — напісаў рок-музыка.

Танкян зьвярнуўся таксама да палітыкі Турэччыны і ЗША ў пытаньні генацыду: «Урад Турэччыны выкарыстоўвае сваю ўладу і марнуе мільёны, каб адмаўляць гістарычную праўду. А ЗША, саступаючы гэтай сіле, не ўжываюць слова „генацыд“. Калі прэзыдэнт Абама быў яшчэ кандыдатам у прэзыдэнты, ён паабяцаў прызнаць Генацыд армян. Цяпер, калі ён прэзідэнт, ён праявіў крывадушнасьць, ня ўжыўшы гэты тэрмін. Гэта ганебна ў дачыненьні да памяці нашых ахвяраў і да гісторыі ЗША, бо мэмуары амбасадара ЗША ў Турцыі ў 1915 году Генры Моргентаў відавочна паказваюць на тое, што асманскія лідэры ажыцьцяўлялі генацыд».

«У чацьвер, да таго як мы падняліся на сцэну, я думаў пра маіх бабуляў і дзядуляў і што гэтым канцэртам я ўшаноўваю той факт, што яны выжылі. Перад пачаткам канцэрту наш гітарыст Дарон Малакян сказаў: „Гэта ня рок-канцэрт, гэта наша помста забойцам“. Я думаю, што гэта было сказана вельмі трапна. Мы ўсё яшчэ тут, мы ўсё яшчэ жывыя», — сказаў на заканчэньне Серж Танкян.

Відэа: абмежаваньне па ўзросьце 18+

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG