Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі мотапрабегу правялі на памежным пераходзе некалькі гадзінаў. Яны прайшлі пільны агляд, аднак у Польшчу іх не пусьцілі.

«Афіцыйных прычынаў нам не паведамілі», — заявіў адзін з байкераў журналісту

Беларускую мяжу байкеры прайшлі арганізавана і пасьпяхова. Кожнаму з удзельнікаў мотапрабегу памежнікі паціснулі руку.

Беларускія байкеры скончылі мотапрабег у Берасьці і далей у Эўропу не паехалі.

Цяпер байкеры знаходзяцца на памежным пераходзе з польскага боку. 26 красавіка лідэр мотапрабегу Андрэй Баброўскі заявіў, што да іх даходзіла розная інфармацыя наконт ануляваньня візаў удзельнікаў мотапрабегу і забароны ўезду ў Польшчу. Аднак афіцыйных паведамленьняў яны не атрымлівалі.

Баброўскі выказаў спадзяваньне, што ім удасца правесьці мотапрабег па раней заяўленым пляне.

Байкерскі клюб «Начныя ваўкі», вядомы фанатычнай прыхільнасьцю да расейскага прэзыдэнта, плянуе даехаць да Бэрліна, каб там адсьвяткаваць 70-годзьдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пляны расейскіх байкераў праехацца па краінах Эўропы выклікалі нэгатыўную рэакцыю ў Польшчы і Чэхіі. 24 красавіка МЗС Польшчы перадало ў амбасаду Расеі ў Варшаве ноту, у якой адмовіла групе расейскіх байкераў ва ўезьдзе на польскую тэрыторыю. Міністэрства замежных спраў Чэхіі адмовіла Расеі ў аказаньні дапамогі пры праезьдзе байкераў з клюбу «Начныя ваўкі» праз Чэхію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG