Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьціпнасьці і цікаўнасьці гэтай 90-гадовай бабулі можна пазайздросьціць. Пасьля дзьвюх нядаўніх зацьменьняў — сонечнага і месяцовага — пытаецца ў зяця: «А што гэта — зацьменьне?» Дасьведчаны ў астранамічных зьявах зяць пачынае добрасумленна тлумачыць: «Вось хай гэты апэльсін — Зямля, гэты мандарын — Месяц, а гэтая лямпа — Сонца. Калі Зямля і Месяц стануць вось так, тады Месяц закрые ад нас Сонца, будзе сонечнае зацьменьне. А калі вось так, то будзе зацьменьне Месяца». Ад наступнага бабулінага пытаньня зяць на хвіліну нямее: «А Зямля хіба круглая?» Што ж, Шэрлак Холмс таксама ня ведаў, што Зямля — круглая. Затое бабуля ведае, што ў Данбасе ЗША і бандэраўцы напалі на Расею.

Кастусь Сырэль

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG