Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гладышава будуць судзіць


Мікалай Гладышаў

Мікалай Гладышаў

Сябра АГП з Магілёва Мікалая Гладышава будуць судзіць за незаконнае распаўсюджваньне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі. Паводле актывіста, у аддзяленьні міліцыі магілёўскага чыгуначнага вакзалу ў яго забралі партыйныя бюлетэні «Не — карупцыі», бо яны ня мелі выходных зьвестак. Не раздадзеныя мінакам асобнікі газэты «Наш час» вярнулі. Разгляд адміністрацыйнай справы ў Ленінскім судзе Магілёва прызначаны на 15 гадзін.

Гладышаў паведаміў, што паводзілі сябе зь ім міліцыянты карэктна.

«У мяне было некалькі дзясяткаў экзэмпляраў „Новага часу“ і бюлетэня „Не — карупцыі“, і я вырашыў раздаць іх мінакам, каб яны ведалі, што адбываецца ў краіне. Лічу, што не парушыў закону, бо паводле Канстытуцыі я маю права распаўсюджваць інфармацыю», — паведаміў актывіст, выйшаўшы з пастарунку.

Затрымалі Гладышава 27 красавіка каля дзясятай гадзіны раніцы. Да затрыманьня ён раздаваў мінакам на чыгуначным вакзале друкаваную прадукцыю.

XS
SM
MD
LG