Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начных ваўкоў» правяраюць на польскай мяжы


начныя ваўкі

начныя ваўкі

Адзін байкер з 15 удзельнікаў мотапрабегу ўжо ў Польшчы. Ён далучыўся да 30 польскіх байкераў з Катынскага шляху, якія сустракаюць «Начных ваўкоў» з польскага боку.

Пра гэта паведамляе Gazeta Wyborcza.

Выданьне спасылаецца на прэс-сакратара памежнага пераходу «Буг» Дарыюша Сяніцкага, які кажа, што польскія памежнікі разглядаюць удзельнікаў мотапрабегу як групу. Са спасылкай на неафіцыйную крыніцу паведамляецца, што ў памежнікаў ёсьць загад зьверху «не пускаць байкераў у Польшчу».

У Польшчы байкеры мелі пляны наведаць Магілу Невядомага Салдата ў Варшаве, вайсковыя могілкі ва Ўроцлаве і Асьвенціме. 29 красавіка яны маюць выехаць у Чэхію. Завяршыцца мотапрабег павінен у Бэрліне.

XS
SM
MD
LG