Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрымалі за ўлёткі «Не — карупцыі»


Мікалай Гладышаў

Мікалай Гладышаў

Міліцыя затрымала актывіста АГП Мікалая Гладышава за распаўсюд незалежных газэт і ўлётак.

У Магілёве на чыгуначным вакзале затрымалі актывіста АГП Мікалая Гладышава, калі той раздаваў незалежныя газэты і ўлёткі беларускіх апазыцыйных арганізацыяў. Сярод газэтаў — «Вольны час», сярод улётак — «Не — карупцыі».

Мікалай Гладышаў на працягу гадзіны раздаваў газэты і ўлёткі тым, хто ішоў да цягнікоў, і тым, хто сыходзіў зь цягнікоў.

Цяпер актывіст знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку чыгуначнага вакзалу.

Мікалай Гладышаў у 2013 годзе праводзіў у Магілёве адзіночны пікет супраць разьмяшчэньня расейскай авіябазы ў Беларусі.

Мікалай Гладышаў раздае газэты

Мікалай Гладышаў раздае газэты

Гладышава затрымліваюць

Гладышава затрымліваюць

XS
SM
MD
LG