Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрус у Нэпале: колькасьць ахвяраў перавысіла 3300


Нэпал, пасьля землятрусу
Нэпал, пасьля землятрусу

Колькасьць загіблых пры землятрусе ў Нэпале перавысіла 3300. Улады асьцерагаюцца, што колькасьць ахвяр гэтым не абмяжуецца.

Зараз ратавальнікі працягваюць пошук целаў у разбураных гарадах і вёсках на захадзе краіны. Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя Нэпала, колькасьць пацярпелых перавышае 6000.

Актыўныя пошукавыя працы працягваюцца ў раёне даліны Катманду, а таксама ў аддаленых паселішчах каля эпіцэнтру землятрусу, за 100 км на захад ад сталіцы краіны.

Да пошукава-выратавальнай апэрацыі ў Нэпале ўжо падключыліся спэцыялісты з Індыі, Кітая, Пакістана і Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG