Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомая галівудзкая акторка Дэмі Мур сустрэлася зь лідэрам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэем Саньнікавым на Сэдонскім форуме, арганізаваным Інстытутам Джона Макейна.

Дэмі Мур падтрымала беларускіх палітвязьняў і падпісала паштоўку Мікалаю Статкевічу. Пра гэта Андрэй Саньнікаў паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Пазнаёміўся з Дэмі Мур на Седонскім Форуме, які праводзіць сэнатар Макейн. Расказаў ёй пра палітвязняў у Беларусі. Дэмі, якая цяпер актыўна займаецца грамадзкай дзейнасьцю, прасіла перадаць словы салідарнасьці, падтрымкі і падпісала паштоўку Мікалаю Статкевічу: «Мікалай! Трымайцеся — пра вас памятаюць! Жыве Беларусь! Дэмі Мур», — напісаў Андрэй Саньнікаў.

Сэдонскі форум зьяўляецца штогадовым мерапрыемствам, якое праводзіцца Інстытутам Джона Макейна. У ім удзельнічаюць найбуйнейшыя амэрыканскія і міжнародныя палітыкі ды экспэрты. Форум праходзіць каля горада Сэдона ў штаце Арызона з 2012 года.

XS
SM
MD
LG