Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чарнобыльскі шлях» прайшоў пад споклічамі «Спыніць палітычны Чарнобыль» і «Не АЭС у Беларусі»

Удзел у акцыі ўзялі да тысячы чалавек.

14:14 26.4.2015

Украіна. Беларусы ўсклалі кветкі да помніка ліквідатарам у Кіеве

14:21 26.4.2015

Два актывісты «Эўрапейскай Беларусі», у тым ліку Максім Вінярскі, зьявіліся на месцы збору ў майках з надпісамі «Лукашэнка, сыходзь!» з аднаго боку і «Байкот выбарчаму фарсу» — з другога. Яны ж разгарнулі расьцяжку «Патрабуем вызваліць палітзьняволеных».

Каля «Кастрычніка» каля 150 чалавек. Шмат сьцягоў Эўразьвязу, ёсьць сьцягі «Маладой Беларусі».

Арганізатары разгарнулі расьцяжку «Не — расейскай ядзернай пагрозе».

14:22 26.4.2015
Грамадзкі актывіст Сяржук Бахун з дачкой
Грамадзкі актывіст Сяржук Бахун з дачкой

14:24 26.4.2015

Некалькі ўдзельнікаў акцыі ў майках з выявай сьцяга Эўразьвязу прынесьлі на месца збору павялічаныя фатаздымкі Аляксандра Лукашэнкі з Даляй Грыбаўскайце, Ангелай Мэркель і папам Рымскім. Здымкі суправаджаюцца подпісам «Эўропа абажае нягоднікаў?» па-расейску і па-ангельску.

14:25 26.4.2015

Зьявіўся сьцяг Украіны.
Зьбіраюць сродкі для сям’і палітвязьня Яўгена Васьковіча.

14:37 26.4.2015

14:37 26.4.2015

Калёна рушыла. На чале — расьцяжка «Чарнобыльскі шлях», ікона Маці Божай Чарнобыльскай і чарнобыльскі звон.

14:37 26.4.2015

Расейскія эколягі падтрымалі Чарнобыльскі шлях

«Экаабарона» адзначае, што расейскі ўрад ажыцьцяўляе «агрэсіўную ядзерную экспансію», якая заключаецца ў распаўсюдзе небясьпечных атамных рэактараў па ўсім сьвеце. Чытаць далей
14:41 26.4.2015
Першыя крокі шэсьця
Першыя крокі шэсьця

14:47 26.4.2015
Намесьнік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў і старшыня партыі Аляксей Янукевіч
Намесьнік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў і старшыня партыі Аляксей Янукевіч

14:50 26.4.2015

Калёна рухаецца па вуліцы Сурганава. Паводле ацэнак журналістаў Радыё Свабода, у шэсьці бяруць удзел больш за 400 чалавек. Удзельнікі пэрыядычна скандуюць «Жыве Беларусь!».

Нясуць расьцяжкі: «Расея — гэта вайна» і «Дзе Расейская імпэрыя, там Чарнобыль, там Данбас».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG