Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абрынулася шахта «Беларуськалія»: ёсьць загінулы


У шахце «Беларуськалія» адбылося абвальваньне пароды, адзін праходчык загінуў, другі з траўмамі ў шпіталі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Менскім абласным упраўленьні МНС.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу.

«25 красавіка 2015 г. у 15:38 паступіла паведамленьне аб абрынаньні пароды пры правядзеньні працаў па замене арак на адзнацы −264 мэтры ў шахце прамысловай пляцоўкі першага рудаўпраўленьня ААТ „Беларуськалій“ у Салігорскім раёне Менскай вобласьці.

У выніку былі траўмаваныя праходчыкі горнапраходнага ўчастку № 1 ААТ „Трэст Шахтаспэцбуд“ грамадзянін, 1978 года нараджэньня, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, і грамадзянін 1970 года нараджэньня, які з траўмамі рознай ступені цяжкасьці шпіталізаваны», — гаворыцца ў паведамленьні.

Прычына абвальваньня вызначаецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG